ЭТНАцЭНТР

Дзённы лагер у Вільні

ТУТ дзеці раскрываюць свае таленты

праз гульні, мастацтва і сяброўства!

Мы вывучаем традыцыі народнай культуры праз творчасць, музычныя гульні і песні. Праграма лагера накіравана на ўсебаковае развіццё дзяцей, уключаючы навыкі камунікацыі, прамовы, памяці, увагі і ўяўлення.

Працягласць заняткаў: з 8:30 да 17:30.

Узроставая група: 6-16 гадоў.

У праграме:

  • песні;
  • танцы;
  • музычныя гульні і забавы;
  • тэатральнае майстэрства;
  • творчыя заняткі і майстар-класы;
  • экскурсіі, шпацыры і вандроўкі;
  • удзел у культурніцкіх мерапрыемствах і падрыхтоўка да канцэртнага выступу.

ЧАМУ МЫ?

дасведчаныя

выкладчыкі

У лагеры працуюць кваліфікаваныя выкладчыкі, якія забяспечваюць высокую якасць навучання і забаў.

зручнае памяшканне

для заняткаў

Мы знаходзімся ў цэнтры Вільні па адрасу A. Smetonos g. 5, куды лёгка дабрацца з любой кропкі горада.

3-разовае

ХАРЧАВАННЕ

Якаснае харчаванне, якое адпавядае ​патрэбам дзяцей і спрыяе іх здароваму ​развіццю.

Індывідуальны

падыход

Мы ўлічваем асаблівасці кожнага дзіцяці, каб стварыць максімальна камфортныя ўмовы для яго развіцця.

Бяспека –

наш прыярытэт

Мы забяспечваем надзейную бяспеку ў ​час дзённага знаходжання дзяцей, ​уключаючы надзейны кантроль і дагляд.​

Разнастайная

праграма забаў

Лагер прапануе насычаную праграму мерапрыемстваў: спартыўныя гульні, творчыя майстар-класы і экскурсіі.

Кошт:

150 еўра за тыдзень.

У кошт уключаны: харчаванне, заняткі і матэрыялы для мастацтва.

Сумма фіксаваная за тыдзень і не залежыць ад наведвальнасці дзіцяці.

Змены лагера:

Штодзённы план:

8:30 – 9:00 Прыём дзяцей.

9:00 – 9:30 Дзіцячы сход і вітанне, трэнінг на ветлівасць і добразычлівасць.

9:30 – 10:00 Сняданак.

10:00 – 11:30 Заняткі па фальклору, спевы, танцы, музыка і рытміка.

11:30 – 13:00 Шпацыр і архаічныя гульні на двары.

13:00 – 14:00 Абед.

14:00 – 15:00 Заняткі на развіццё прамовы, памяці, увагі, уяўлення.

15:00 – 16:30 Практычныя заняткі па дэкаратыўна-выяўленчаму мастацтву.

16:30 – 17:00 Падвячорак.

17:00 – 17:30 Прыборка і развітанне.

НАШЫ НАСТАЎНІКІ

Марына

Дырэктар, ​выкладчык ​харэаграфіі I ​сусьветнай ​мастацкай ​культуры

Зоя

Выкладчыца ​беларускай мовы і ​літаратуры, ​мастачка

Настасся

Майстарка па вырабу сувеніраў і дэталяў інтэр'еру ў тэхніцы вязання, гафтавання, шыцця і макрамэ


Ян

Музыка, ​акампаніятар-​канцэртмайстар

Таццяна

Майстрыца па стварэнні традыцыйных беларускіх народных строяў

КАНТАКТЫ:

Тэ​лефон

+370 611-05-​575

Email

bel.svitanak@gmail.com

Сацыяльныя Сеткі

Simple Facebook Icon
Simple Instagram Icon